Главная » Статьи » Статьи

Экскурсійна- турыстычны праект «Залаты пярсцёнак Беняконскага края»

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ И ТУРЫЗМУ ВОРАНАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

« Беняконская сярэдняя школа»

 

 

 

 

 

 

 

 

Экскурсійна- турыстычны праект

 

 

«Залаты пярсцёнак Беняконскага края»

 

 

 

 

        

 

БАРЭЙША ГАЛІНА ЯЎГЕНАЎНА

КІРАЎНІК ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАГА

ГУРТКА « ЮНЫ ЭКСКУРСАВОД»

 

 

231381

 

в.Беняконі

Воранаўскі р-н

Гродзенскай вобл,

Тэл. 801594-94-210

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Беняконі,  2014

 

 

 

 

 

 

                                       ЗМЕСТ

 

  1. УВОДЗІНЫ…………………………………………………….ст. 3
  2. Мэты і задачы турыстычнай экспедыцыі……………………..ст.4
  3. Справачны даведнік аб экспедыцыі…………………………...ст.5
  4. Краязнаўства…………………………………………………ст.6- 21
    1. Марыя і Ваўжынец Путткамеры………………….ст.6-10
    2. Больценікі ……………………………………..….ст.10-15
    3. Бражэльцы …………………………………………ст.15-15
    4. Падварышкі ……………………………………….ст.16-18
    5. Даследчая станцыя В.Ластоўскага………………...ст.23-24
    6. Гайцюнішкі………………………………………….ст.18-21
  5. Характэрыстыка маршруту экспедыцыі………………………ст.21-22
  6. Тэхнічнае апісанне маршруту экспедыцыі…………………….ст.22-24
  7. Заключэнне……………………………………………………….ст.24-25

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

       

            У кожнага чалавека ёсць месца, куды ён імчыцца, куды ён заўсёды хоча вярнуцца, дзе спачывае душой і сэрцам. Месца, якое можа лячыць ад хвароб і смутку. Гэтае месца - бясконца дарагі куточак зямлі, на якім ён нарадзіўся.  Куточак той бачыцца яму самым цудоўным, самым годным месцам на свеце. Але ёсць мясціны на Беларусі, успаміны пра якія саграваюць душу,  натхняюць на творчасць паэта; якія ўзнесены ў паэтычных радках  вядомых нават за мяжой беларускай зямлі.

            Праца гісторыка-краязнаўчага гуртка “Юны экскурсавод”, які створаны ў 2009 годзе на базе Беняконскай СШ, падштурхнула нас да распрацоўкі праекта турыстучнага маршруту “Залаты пярсцёнак Беняконскага краю” з мэтай наведаць  гістарычныя сядзібы Беняконскага краю,звязаныя з імёнамі славутых людзей не толькі нашай мясцовасці: Адамам Міцкевічам, Марыяй Верашчака, Ваўжынцам Путкамерам, Вацлавам Ластоўскім, Пятром Нонхартам. У нашыя часы добра вядома, што, як і ў XIX стагоддзі так і сёння, вобразам Марылі Верашчак і паэзіяй Адама Міцкевіча поўняцца сэрцы і душы людзей, таму і не зарастае да Больценік дарога, сюды прыязджаюць людзі з усяго свету. Толькі ў мінулым годзе сюды прыязджала многа падарожнікаў, вандроўнікаў і проста цікавых людзей.

            Імя Марылі Верашчак, як і імя Адама Міцкевіча, добра вядома ў Беларусі і далёка за яе межамі. У меншай ступені вядома жыццё і дзейнасць Ваўжынца

Путткамера, Вацлава Ластоўскага, Пятра Нонхарта.

Мы працавалі  з архіўнымі дакументамі, матэрыяламі гістарычных сайтаў ,матэрыяламі музея А.Міцкевіча у г. Навагрудку.

       Такім чынам турыстычная экспедыцыя “ Залаты пярсцёнак Беняконскага краю”,  дапамагла нам замацаваць атрыманыя веды аб малой радзіме, яе культурна-гістарычнымі і мастацкімі каштоўнасцямі не толькі ў тэарэтычным, але і ў практычным накірунку.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мэты і задачы экскурсійна экскурсійна-турыстычнага паходу

 

 

Наш праект экскурсійна-турыстычнага маршрута ставіць перад сабой наступныя МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:

  • садзейнічаць абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці праз углубленне ведаў аб сваім краі,яго культурна-гістарычнымі і мастацкімі каштоўнасцямі ;
  • імкнуцца да фарміравання духоўнага свету дзяцей-сучаснікаў;
  • выхоўваць любоў да роднай Беларусі, да сваіх каранёў.
  1. Даследаванне жыццёвага шляху знакамітых землякоў .
  2. Сабраць матэрыял для падрыхтоўкі да раённай вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “ Ступени к Олимпу » па тэме  «Час.Падзеі.Людзі»
  3. Зрабіць апісанне маршруту экспедыцыі.
  4. Вывучыць і абагульніць атрыманыя вынікі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПРАВАЧНЫ ДАВЕДНІК АБ ПАХОДЗЕ

 

НІТКА МАРШРУТУ:

 

 в. Беняконі – в. Падварышкі-в. Гайцюнішкі

в. Больценікі – в. Бражэльцы – в. Беняконі

 

АГУЛЬНЫ ПРАЦЯГ МАРШРУТУ: 22 км

Усяго актыўным спосабам:  22 км

 

Беняконі – Больценікі – 4 км

Больценікі – Бражэльцы – 2 км

Бражэльцы- Падварышкі-6 км

Падварышкі-Гайцюнішкі-5 км

Гайцюнішкі-Беняконі-5 км

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

КРАЯЗНАЎСТВА

 

Графіня Марыянна Ева

Верашчака-Путткамер  і яе сядзібы Больцінікі

і Бражэльцы

    

            Нарадзілася Марыянна 24 снежня 1799 года ў сям'і навагрудскага маршалка Антона Верашчакі і Францішкі Верашчакі, дачкі брэсцкага суддзі з Анцутаў.          1 студзеня 1800 года ў двары Туганавічы ксёндз Войцех Шчанецкі з Варончы ахрысціў яе Марыяннай Евай. Хроснымі бацькамі былі Іпаліт Дамейка (бацька Ігната Дамейкі) і Ганна Верашчакава. Яе дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў бестурботнай і дабротнай, добра ўпарадкаванай Туганавіцкай сядзібе, пад шматлікай колькасцю дрэў пейзажнага парка  ў атмасферы англійскіх і нямецкіх рамансаў, французскіх раманаў. З маленства Марыля расла паслухмянай, вельмі працавітай і была здольна да навучання. Яна, як і сялянкі, магла жаць збожжа, цягаць лён, ад іх яна навучылася добра спяваць родныя песні і пераймаць гукі роднай  зямлі, умела   добра гатаваць, шыць, прасаваць,  рабіць нарыхтоўкі на зіму,

лячыць хворых. І мела вялікае, шчырае і спагадлівае сэрца. Яна мела вельмі добрую адукацыю. Спачатку    навучалі    яе   дзве  гувернанткі, адна з іх была францужанка,другая – немка. На фартэпіяна яе навучыў граць француз Манарэ, на скрыпцы – француз Пракуэт (абодва былі эмігрантамі і служылі ў Туганавіцкім двары), спевам вучыў італьянец Бранецці, класічным навукам навучалі былы іезуіт Вішнеўскі і ксёндз Дзюрдзевіч. Таксама Марыянна некаторы час навучалася ў адным з Віленскіх пансіёнаў. Маючы жывы і дапытлівы характар, яна, як губка, усмоктвала ў сябе веды, часта задавала нечаканыя пытанні сваім настаўнікам і карысталася ўсеабдымнай любоўю і прыхільнасцямі як родных, так і дваровай чэлядзі, сялян і іншых людзей. Таму слава аб Туганавічах і іх улюблёнцы Марылі далёка сягала за наваколлі Навагрудчыны, звесткі аб ёй даляталі да Вільні, Варшавы, Гародні і іншых гарадоў.

              Шмат хто быў закаханы ў Марылю, уражаны, захоплены, зачараваны, палонены яе розумам, прыгажосцю, душэўнасцю і шчодрасцю гэтай высакароднай паводле нараджэння і па духу, па жыцці, па памкненнях і справах жанчыны.

              Загадкавая Марыля прыгожая не знешняй, але незвычайнай унутранай прыгажосцю, стала музай першага кахання, марай і болем Адама Міцкевіча на ўсё яго жыццё. Ёй, простай паненцы з Туганавіч, прысвечаны лепшыя радкі шматлікіх твораў паэта.

                Толькі каб крышачку падкрэсліць і падмацаваць гэтыя словы, возьмем водгукі ўсяго некалькіх яе сучаснікаў.

 

             Ігнат Дамейка: «Яна не была прыгожай у тым значэнні слова, якое звычайна прыдаюць яму людзі: невысокая, за круглым тварам, вялікімі блакітнымі вачыма і светлымі валасамі, мела незвычайную прывабнасць у вуснах і поглядзе… Яе прыгажосць была не ў форме, але ў душы»             

            Ота Слізень: «Марыя, хаця і не магла называцца прыгожай, мела рысы твару поўныя зачаравання і ў вачах красамоўны позірк дабрыні і пачуццёвасці. Як у размове, так і ўсімі сваімі паводзінамі, была яна сімпатычная; вясёлая, ці ў ажыўленні, ці ў меланхалічнай задуманнасці, заўсёды цікавая і прывабная.»

 

 

                         В.БОЛЬЦЕНІКІ

 

Мая веска-куточак чароўны

 

Мая веска-куточак чароўны

На карте цяжка нам яе знайсці

Родныя Больцінікі-край цудоўны

Хачу па сцяжыначкам тваім прайсці.

 

Вакол вескі лес густы,цяністы

Вясной і летам там заўседы халадней

Тут паветра пахне ландышам серабрыстым

Паміж сосноў сон-трава расце.

 

А птушкі  напаўняюць гучнай трэллю

Усе паднябессе, гаі і палі

Паблізу журчыть ручэй вясенні

І ажывае ўсе на зямлі.

 

Вышэй –графскі дом і парк знакаміты

Якіх толькі дрэваў не убачыш тут!.

Лістоўніца і нават кедр магутны

І ліпы векавечныя там растуць.

 

Гуляю па парку,праходжу алею

Ад колеру  ліпаў усе ў дымку патанае

Дыхаю я пахам і шкадую

Што хутка наша жыцце прабягае.

 

А далей, за паркам на пагорку невысокім

Узняўся лесам велічным «Гаік»

Дрэвы,здаецца, сумують аб тым далекім,

  Лёс  паэта  успамінаюць.

 

І захацелася мне прысесці каля каменя,

Дакрануцца да таямніцы  двух сэрцаў мяцежных…

 

 Барнатовіч Н.,вучаніца Беняконскай школы

 

            2 лютага 1821 года ў Туганавічах Марыля абвянчалася з графам Путкамерам. Пасля вяселля яна пакідае Туганавічы назаўсёды. Марыля з Ваўжынцом Путкамерам пражывала ў старым путкамераўскім доме (захаваўся да нашых часоў, часткова перабудаваны ў 1890 годзе ўнукам Марылі Ваўжынцом).

            Марыля становіцца гаспадыняй вялікага шляхецкага двара з усімі клопатамі, радасцю і смуткам. У ролю гаспадыні маёнтк яна ўваходзіла павольна, неахвотна. Першы час жыла без усякай радасці, больш у хваляваннях. Была перапоўнена боллю за сваё становішча – “Я жыву, каб цярпець”, не маючы сіл забыць успаміны аб Адаму Міцкевічу.

            Як і раней, у бацькоўскім доме, Марыля чытала, складала музыку, спявала беларускія народныя песні (перавезла з Туганавіч фартэпіяна з вельмі прыгожым гукам).  У  1821годзе  пісала Міцкевічу “Дзякую за дзівосную    паэзію.   Чытаю   яе

і перачытваю тысячу разоў, здзіўляюся твайму геніяльнаму таленту» Ездзіла па ваколіцах на сваёй клячы Хурызе, якую прывезла таксама з Туганавіч. Мела пакаёўку і сардэчную сяброўку Разалку. Усімі гаспадарчымі справамі займалася Грандзона, добрая састарэлая пані, нянька Ваўжынца.

            Графскі дом, які быў выкладзены з чырвонай цэглы, як быццам замак, быў ахоплены смуткам.  Радасць для Ваўжынца складалі добрыя адносіны, якія склаліся паміж нявесткай і бацькам, які вёў скромны лад жыцця, быў у душы паэтам, пісаў вершы, але нікому іх не чытаў. Свёкра і нявестку збліжала нешта агульнае. Ён аплакваў жонку, а Марыля – страчаную надзею асабістага шчасця.

            Граф Ваўжынец Путкамер з вялікім цярпеннем пераносіў капрызы жонкі і ў 1822 годзе прапанаваў запрасіць на “Зялёнае свята” Адама Міцкевіча ў Больценікі, і яна прымае прапанову. Адам гасціў дзве нядзелі. Мудры, добра выхаваны Ваўжынец не згараў ад рэўнасці. Ён як бы стараўся дапамагчы Адаму перанесці яго сардэчныя перажыванні. Адносіўся да паэта з глубокім паважаннем, высока цаніў яго паэтычнае дараванне.

            Месцам сустрэчы і апошняга развітання Марылі з Адамам быў невялікі масіў-гаёк, названы пасля сябрамі “Гаікам Марылі”.

 

Са слоў Марылі, гаёк складаўся з хвойных парод, у асноўным з елі. Ён быў панурым і змрочным нават летам. Тут Марыля і Адам перыжылі хвіліны ўзаемнага шчасця і расставання.

            Пазней Марыля ўлажыла ў “гаёк” рамантычны матыў, пераўтварыла яго ў сваю “Святую думу”. Сама ачысціла, карыстаючыся сякерай і рыдлёўкай, палажыла плоскі валун у выглядзе надмагільнай пліты, выбіла крыж (па другіх крыніцах крыж выбіў Адам). Памятны валун і крыж, высечаны на ім, захаваліся да нашых дзён. Валун урос глубока ў зямлю. Яго акружаюць ужо не елі, а лісцевыя дрэвы.

              Паступова Марыля прыходзіла да жыцця. Уваходзіла ў тую ролю, якую ўгатавала ёй жыццё, пачынала разумець патрэбнасць свайго новага дома. Грандзона, якую яна ўмела паважаць, цаніла яе заслугі і старанні, часта хварэла, сказваўся ўзрост. Усе гаспадарчыя клопаты па дому і двару перайшлі да графіні. У стары графскі дом яна ўдыхнула свой дух.  У Больценіках   яна   клапацілася аб парку каля сядзібы.   Тут   яна старалася захаваць той вобраз, які быў у Туганавічах.

І гэта так і ёсць. Больцініцкі парк знешне напамінае парк у Туганавічах У нашыя часы Больцініцкі парк Путткамераў знаходзіцца ў добрым становішчы. У будынку размешчаны сельскі дом культуры, парк даглядаецца менавіта работнікамі дома культуры і мясцовай гаспадаркай КСУП « Эліт Агра Больцінікі».

 

             У Беняконскай СШ існуе музей, прысвечаны Адаму і Марылі. Даследчыкі музея далі нам вельмі многа цікавай інфармацыі аб жыцці самой Марыі Верашчакі – Путткамер.  Паколькі Ваўжынец Путкамер быў заняты дзяржаўнымі справамі, сапраўднай гаспадыняй маёнтка была Марыля. У Беняконях жыў пісьменнік Міхаіл Валасевіч, якога празвалі песняром кахання Адама і Марылі. Ён прысвяціў вельмі многа вершаў гэтай цікавай жанчыне. Да Путкамераў у Больценікі цягнуліся суседзі, для іх Марыля была “магнітам”. Яна ўсім была рада і гатова была кожнаму дапамагчы. Сюды прыязджалі І.Дамейка, А.Адынец і іншыя.   

             Путткамеры не часта, але выязджалі ў Вільню. Неад’емнай часткай жыцця шляхты таго часу  было паляванне. Марыля прымала ў ім непасрэдны ўдзел.

            Радасць прыйшла ў дом Путкамераў з нараджэннем дзяцей. У 1827 годзе нарадзілася Зоф’я. Смех і радасць дзіцяці затушылі ўсе думкі аб мінулым. У 1829 годзе нарадзіўся Станіслаў, нашчадак маёнтка, у 1835 годзе - Хелена, 1838 – Караліна.

            Многа перажываннняў прынеслі сям’і падзеі 1831 года. Путкамеры не засталіся ад іх у старане. Марыля рыхтавала бінты для параненых, Ваўжынец забяспечваў паўстаўшых сукном сваёй фабрыкі. У 1833 годзе  награнула паліцыя. Весь дом быў перавернуты, знойдзены паперы філаматаў. Марылю і Ваўжынца забралі ў Віленскую, затым у Ягродзенскую турму, дзе вялося следства. Нарэшце  іх вызвалілі з-за недастатковай колькасці доказаў.

           У 1841 годзе Больценікі наведаў Тамаш Зан, які больш усяго пацярпеў за справы філаматаў. Марыля хацела мець яго настаўнікам для сына Станіслава, але на гэта патрэбен быў спецыяльны дазвол з Пецярбурга.

           Жыццёвы шлях Марылі не быў усланы кветкамі і не быў такім рамантычным як у юнацтве, але  Ваўжынец быў заўсёды разам. У 1847 годзе старэйшая дачка Зоф’я становіцца жонкай Андрэя Каліноўскага. Марыля не перашкаджае гэтаму шлюбу, хоць Андрэй быў удавец і меў пяцёра дзяцей. У 1848 годзе яны пераедуць жыць у Больценікі да бацькоў.

 

         

     У 1853 годзе ажаніўся сын Марылі Станіслаў з Феліцыяй з Кеневічаў. Вяселле адбылося на Палессі, а после яго маладажоны пераехалі жыць у Больценікі. Дом станавіўся цесным, і Марыля пераязджае ў Бражэльцы.

 

                              В.БРАЖЭЛЬЦЫ

 

             Бражэльцы. Гэта было другое ўладанне Путкамераў. Сюды Марыля часта прыязджала з Больценікаў. А з 1853 года пасялілася тут назаўсёды.  У гэтыя ж гады Марыля закладвае парк у Бражэльцах. Парк быў пейзажным і з рамантычнымі матывамі. У эпоху рамантызму менавіта жанчыны, гаспадыні маёнткаў, пакінулі значны след ў паркабудаванні на Беларусі.

             У сямейных і гаспадарчых справах  ішлі гады. Многа сіл Марыля аддавала на адукацыю Караліны. Сама вучыла яе літаратуры, французскай мове, падбірала лепшых настаўнікаў па музыцы і маляванню.

             Марыля мела салон у Вільні, у якім па вечарах збіраліся Лядахоўскія, Тышкевічы, Плятэры і інш.. Там яны чыталі вершы, слухалі музыку альбо вялі свецкія размовы.

             Год 1855 выдаўся вельмі цяжкім. У Бражэльцах адбыўся вялікі пажар, пачаліся работы па аказанню дапамогі пагарэльцам. Памірае ў гэтым годзе брат Марылі – Міхаіл. У гэтым жа годзе яна даведваецца пра смерць Цэліны, жонкі Адама Міцкевіча. “Бедны, бедны… ўсё на яго валіцца…”,- пісала Марыля сябрам. Затым не стала і самаго Адама.

             Усе перажыванні зліліся ў адзін вялікі бязмерны боль. Марыля плакала аб нязбыўшымся шчасці ў маладосці, па памерлых,  асірацелых дзецях паэта. Зімой 1858 года Бражэльцы наведалі Гарэцкія. Тадэвуш Гарэцкі, вядомы жывапісец, ажаніўся з дачкой Адама Міцкевіча – Марыяй. Маці Тадэвуша была добрай сяброўкай Марылі. У Бражэльцы прыехалі ўсе трое.

              У 1860 годзе ў Вільні Марыля сустрэлася з сынам Адама Міцкевіча – Станіславам, які прыехаў з Парыжа. Ён наведаў Навагрудак і Туганавічы. Па яго просьбе жывапісец Віцэнт Дмахоўскі намаляваў “Дом у Навагрудку” і “Туганавіцкую сядзібу”.

              Слава, якая ішла аб вялікім паэце, не прыносіла ёй радасці, а толькі боль. У дзяцінстве дочкі Марылі пелі балады Міцкевіча, а калі падраслі, рэагіравалі пратэстам.     Год 1863 і палітычныя з’явы, з ім звязанныя, прынеслі новыя разачараванні.Былі арыштаваны сыны Каліноўскага, Канстанцін Туганоўскі з Туганавіч, Ян Рыхлевіч. Марыля зноў хадзіла вакол Віленскай турмы, у якой разам з Ваўжынцом каратала цяжкія дні 1833 года.

            Неспакойны 1863 год быў апошнім у жыцці Марылі Верашчакі - Путкамер. Яна памерла ў ноч з 27 на 28 снежня. Бражэльцы апусцелі. Апошнімі словамі Марылі былі: “За край,за мучанікаў”

            Сядзіба Бражэльцы страчана. Яна працягвае зарастаць. На месцы парка даўно ўжо поле.

            Графіня Марыянна Ева Верашчака-Путкамер пахавана ў вёсцы Беняконі (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці)  каля агароджы касцёла Іаана Хрысціцеля , пабудаванага ў 1900 годзе на месцы старога драўлянага, у якім часта бывалі Путткамеры. Побач з Марыляй пахаваны дачка Караліна (памерла ў 1923 годзе) і нявестка Феліцыя (памерла ў 1899 годзе).

 

В.Падварышкі

 

На працягу 19 ст. в.Падварышкі належыла Рымшам. Апошнімі ўладальнікамі ( да 1939 г.) былі Ганна ( з роду Рымшаў) і Тадэвуш Кярсноўскія. Існуючы з 17 стагоддзя шляхецкі двор перабудоўваўся у пач. 19 ст.,а затым згарэў у выніку пажару ,які здарыўся у 1919 годзе.

Перабудоўваўся  сядзібны дом у 1930-31 г.г. запрошаным Рымшамі архітэктарам Стэфанам Нарэмбскім.Новы дом нагадваў па стылю старашляхецкую сядзібу: узносіўся на высокім фундаменце,складаўся з двух паверхаў , у плане нагадваў чатырохкутнік. Абсталяванне пакояў дома было знішчана ў выніку пажара 1919 года,у 30-я гады 20 ст. адноўлены былі толькі некаторыя пакоі ; так у салоне знаходзіўся камплект мэблі ў стылі  “ Бэльведэр”, а на сценах віселі маляўнічыя літаграфіі з выявамі Вільні,між імі-малы партрэт вядомай з прыгажосці Веранікі Остэн-Сакен,стрыечнай сястры Ваўжынца Путкамера,мужа Марыі Верашчакі.Аб Вераніцы Рымшы так  пісаў Антоній Адынец, сябар Адама Міцкевіча :” З прыгажосці,гумару, паставы яна была як дзве кроплі вады падобная да гераіні рамана Вальтэра Скота “ Роб Рой” Дыяны Вернан”

 

Сталовая ў доме была усталявана новай мэбляй,выкананай у Вільні паводле праекта В.Мікойніка. На сценах сталовай віселі рэпрадукцыі “ Літуаніі” Артура Глогера ў чорных рамках. Усе прадметы убранства пакояў зніклі  ў 1939 годзе.

Парк,які быў заложаны Адамам Рымшам каля 1820 года ,займаў паверхню 3 гектары. У старой частцы парка знаходзілася ліпавая алея,працягласцю 200 метраў ; у новай частцы парку была пасаджана алея з каштанаў. Там жа ляжаў вялікі валун,які прызнавалі за метэарыт.

Каштоўным помнікам старыны ў шэрагу збудаванняў вакол дома з’яўлялася лядоўня,якую акружалі старыя ліпы. Лядоўня згарэла ў 1944 годзе.

У апошнія гады у доме размяшчалася праўленне саўгаса “ Беняконскі”.

 

В.ГАЙЦЮНІШКІ

 

У чатырох кіламетрах ад в. Беняконі размешчана в. Гайцюнішкі, дзе знаходзіцца дом-крэпасць пачатку XVIIст. , які з’яўляецца цікавым архітэктурным помнікам, да цяперашніх часоў мала даследаванным.

 

Некаторыя звесткі аб доме знахоходзяцца ў некаторых дарэвалюцыйных  выдавецтвах. Інфармацыя аб будынку і яго уладальніках дае “Старадаўняя Польшча” Балінскага і Т.Ліпінскага. У 30- х  -  40-х гг. XX ст. польскі даследчык Лапацінскі апублікаваў вынікі сваіх архіўных пошукаў па гісторыі мастацтва Вялікага княства Літоўскага, змяшчаюшчыя таксама звесткі аб крэпасці і яго будаўніку – П. Нонхарце. З улікам гэтых звестак напісана праца Марэдоўскага “Сінтэтычныя нарысы віленскага масацтва ад готыкі да неокласіцызму ”. у гэтай кнізе аўтар робіць масацтваведчы аналіз Гайцюнішскага дома-крэпасці, зазначаючы многалікія заходнееўрапейскія і мясцовыя (у Беларусі, Літва, Украіне) аналагі гэтаму збудаванню.

У савецкіх выданнях інфармацыя аб доме вельмі кароткая, а ў некаторых выпадках і недакладная.

Асаблівасць, каштошнасць Гайцюнішскай крэпасці як поніка дойлідства перш за ўсё заключаецца ў тым, што яна захавалася амаль нязменнай з тых далёкіх часоў. Дарэчы, дом-крэпасць у Гайцюнішках можна лічыць найстарэйшым жылым памяшканнем у Беларусі.

Аўтар праекту, будаўнік і першы ўласнік “палаца” у Гайцюнішках Пётр Нонхарт быў нідэрландцам па паходжанню, пакінуўшым радзіму ў другой палове XVI ст. і пераехаўшым жыць у Вільно.

П. Нонхарт быў не адзіным чужаземцам ў Вільні. Тут ужо жыло некалькі кальвінісцкіх сямей з Нідэрландаў. Гэта былі знакамітыя купцы,артысты, майстры, інжынеры. Сам П.Нонхарт таксама быў значнай фігурай, і не толькі ў Вільні. Вядома, што ў 1590г. яму даецца грамадзянства. У дакументах  канца XVI ст. – першых двух дзесяцігоддзяў XVIIст. Нонхарт названы “будаўнічым палацу віленскага, старастой Гелізейскім, уладальнікам Ракнцішскім, Лаварышскім, Аранскім і Прылайскім”.

Таленавіты галандзец удзельнічаў у аднаўленні Віленскага палацу, які згарэў у 1610 годзе ў час вялікага пажару, які ахапіў увесь горад. П.Нонхард узначальваў цэх каменшчыкаў і сталяроў, удзельнічаў у будаўнічых працах Віленскага палаца. “Каралеўскі будаўнічы”(як яшчэ названы П.Нонхарт у дакументах) меў у Вільні надзелы зямлі і будынкі. Так, напрыклад, ён трымаў млын на рацэ Вільно.

Прыблізна ў той жа час – у пачатку XVII ст. – да П.Нонхарта перайшоў маёнтак Гайцюнішкі, дзе на месцы былога драўлянага, новы уладальнік у 1611-1612гг. Узвёў каменны сядзібны дом абарончага тыпу. Памёр Нонхарт у 1633г. выконваючы апошняе пажаданне бацькі, яго дачка Сюзанна,пабудавала каля палаца евангелічную капліцу-кірху.

 У гэтай капліцы было пахавана цела П.Нонхарта і яго жонкі Марыгладоўны Шаметавай, якая памерла ў 1614 годзе. Там жа пазней сталі хаваць наступных уладальнікаў Гайцюнішак кальвінісцкай веры.

Пасля смерці Нонхарта Гайцюнішкі пераходзяць Ежы Храптовічу, навагрудскаму ваяводу, мужу Сюзанны Нонхартаўны, пазней перайшлі Адаму Храптовічу. У 1655 г. Гайцюнішкі купілі Вільгельм і Марыянна Корфы.У 1683 г. прадалі сходуАўгусцінскага Віленскага касцела.. Справа у тым, што гайцюнішская кальвіністская кірха з’яўлялася філіалам гэтага касцела. Пратэстанты валодалі маенткам на працягу трох стагоддзяў. У 1691 г.  маентак быў аддадзены у пасессію (часовае валоданне ) Яну Шреттару, пісару  скарбоўскаму. Пазней некаторы час Гайцюнішкамі валодаў арандатар Е.Д.Флемінг. З 30-х гадоў 18 ст.  маентак купіў Лаўрэнцій Путкамер, стольнік інфляндскі. Акрамя Гайцюнішак Л.Путкамер купіў маентак Больценікі. З гэтага часу  маенткам валодалі Путкамеры. За ўдзел у паўстанні 1831 г. маентак Гайцюнішкі   павінен быў канфіскаваны, але гэтага не адбылося.У 1835 г.  маенткам валодала жонка Карла Остэн Сакена Алена.

 

Рымшам маентак належыў больш   ста гадоў. Усеуладальнікі маентка – Шрэтары, Путкамеры, Сакены, Рымшы – былі кальвіністамі. Апошні уладальнік маентка – Эдвард Рымша , як расказываюць старажылы, перайшоў у каталіцтва і хацеў асвяціць кірху у каталіцкі касцел. Але гэтага не адбылося. Ен памер ў 1937 г.. Пасля яго смерці і ў часы Вялікай Айчыннай вайны у маентку гаспадарыў зяць Рымшы Ш. Ожэнскі. Пасля вайны  была арганізавана школа механізатараў. З 1956 г.  тут знаходзіцца псіхбальніца.Па апісанню 1648 г. замак набыў выгляд, які блізкі да сучаснага. Гэта быў двухпавярховы будынак. Манументальны магутны будынак – унікальны помнік гатычна-рэнесансавай архітэктуры. Навукоўцы адзначаюць яе французска-нідэрландскі характар суровага і некалькі грубавага абарончага выгляду. Мастацкая выразнасць помніка дасягаецца за кошт пластычнай аб’ёмнай будовы, спалучэння высокага вальмавага даху з шатрамі 4 вуглавых цыліндрычных і цэнтральнай фасаднай чатырохграннай вежаў. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны трохпавярховай прамавугольнай у плане магутнай вежай-данжонам. Перад ёй створана шырокая тэраса. Вузкія арачныя вокны-байніцы вежаў дазвалялі абаронцам кантраляваць подступы да дома з усіх бакоў. Фасады пазбаўлены дэкаратыўнага ўбрання і краповак, тоўстыя сцены (каля 1,5 м) прарэзаны прамавугольнымі вокнамі і ўмацаваны контрфорсамі-пілонамі.   Першы паверх як бы падсобны. Ён нізкі, з магутнымі скляпеністымі перакрыццямі, на іх захаваліся гатычныя нервюры. У невялікіх яго памяшканнях размяшчаліся кухня, кладоўка, жыла прыслуга. Тут жа знаходзілася казарма невялікага гарнізона. Панскія пакоі размяшчаліся на другім, больш высокім паверсе, і на трэцім, у вежы-рызаліце. Памяшканні ацяпляліся каляровымі кафлянымі печкамі і камінамі. Інтэр’еры ўпрыгожвалі маляўнічыя размалёўкі, стукавая лепка, ліхтары. Пад домам створаны скляпеністыя сутарэнні, у якіх месціліся калодзеж, рсенал, кладоўка, турма. Нават з танцавальнай залы, са спальняў ёсць праходы ў кутнія вежы да байніц і патайных лесвіц. Таксама і вакол дома, дзе зараз двор і парк, тэрыторыя была спланавана і збудавана як фартыфікацыйны аб’ект. Крэпасць акружалі роў, каналы з вадой, зямельны вал; цяпер зямельныя ўмацаванні ўжо ледзь можна адзначыць.

 Захавалася шэраг гаспадарчых пабудоў.

 

Сядзіба у Гайцюнішках складалася з палаца і гумнішча. Сядзібнае падвор’е ўключпала 3 жылыя дамы, стайню і агароды. Пры сядзібе былі сады, ставы, гаі, лясы.

Вядома, у адным гістарычным нарысе нельга ахапіць усе падзеі мінулага, бо мінулае складаецца з маленькіх частачак, з тысячы лёсаў жыхароў. Кожны валун, кожнае дрэва памятае вельмі шмат, але яны не могуць раскрыць нам таямніцы такога, здаецца, далёкага часу. Але галоўнае, я лічу, гэта імкнуцца даведацца, раскрыць таямніцы, і тады, нават камяні, пад ціхі шэпт заблукаўшага ветру, раскажуць нам аб сустрэчах, аб неверагодных лёсах, аб смутку і радасці, раскажуць нашу гісторыю. А пасля, праз шмат гадоў, раскажуць і аб нас.

Веды аб мінулым набліжаюць нас да яго, робяць мінулае блізкім і ўзбагачаюць нас пачуццём сувязі з нашай зямлёй, з нашым народам.

 

        ХАРАКТЭРЫСТЫКА МАРШРУТУ ПАХОДА

         Маршрут турыстычнай экспедыцыі праходзіў па Цэнтральна – Паўночнай частцы Гродзенскай вобласці ( в.Беняконі – в. Бражэльцы – в.Больценікі-в. Падварышкі-в.Гайцюнішкі). Спосабы перамяшчэння ў час экскурсіі – пешаходны. У населеных пунктах, якія былі наведаны ў час экспедыцыі ёсць прадуктовыя магазіны, медыцынскія пункты, адзяленні сувязі.  Каб папасць  у вёску Беняконі і яе ваколіцы патрэбна праходзіць пагранічную рэгістрацыю, па гэтай прычыне патрэбна мець усе неабходныя дакументы: маршрутны ліст, пашпарт, квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай пошліны ў пагранслужбу. У Беняконскай сярэдняй школе існуе музей, аб'екты якія можна паглядзяць прапанаваны ніжэй. Недалёка ад Беняконяў знаходзяцца вёскі Бражэльцы і Больценікі, гэтыя вёскі невялікія ў іх адсутнічаюць усе неабходныя сферы абслугоўвання.

         Па дадзенаму маршруту можна пазнаёміцца з наступнымі гістарычна – краязнаўчымі аб'ектамі:

Беняконі

 

  • Касцёл Іаана Хрысціцеля з пач 20 ст.
  • Музей Адама і Марылі ў сярэдней школе
  • Магіла Марылі Верашчак і яе сваякоў – Путткамераў
  • Дзяржаўная мяжа з Літвой
  • Сельскагападарчая вопытная станцыя У.Ігнатоўскага 1906 года.

 

                                                              Больценікі

 

  • Сядзіба Путкамераў  19 ст.
  • Гаёк Марылі
  • Камень А.Міцкевіча і Марылі
  • Сельскагаспадарчыя пабудовы Путкамераў 19ст.
  • Млын 19 ст.

 

Бражэльцы

 

  • Парк Путкамераў ( рэшткі)

 

Падварышкі

Сядзіба Рымшаў  з  пачатку 20 ст.

Гайцюнішкі

Дом-крэпасць абарончага тыпу з пач. 17 ст.

 

ТЭХНІЧНАЕ АПІСАННЕ МАРУТУ ЭКСПЕДЫЦЫІ

1- дзень экскурсіі  23 мая 2014                           

  в.Беняконі –   в.Больценікі-в.Бражэльцы- в.Падварышкі-в.Гайцюнішкі

                                       сонечна +13 +17 С

 

       Турыстычная група вучняў 9 класа удзельнікаў гісторыка – краязнаўчага гуртка «Юны экскурсавод» ў складзе 10 чалавек.

       7:30 - 8:00 збор каля Беняконскай сярэдняй школы.

    У 8:00 гадзін мы накіраваліся ў вёску Больценікі, дзе размешчана сядзіба Путкамераў і пражывала Марыля Верашчак.  У 8:35 мы падышлі да  гаіка, які размешчаны непадалёку ад сядзібы Путкамераў. Менавіта тут сутракаліся і расталіся назаўсёды Адама Міцкевіч і Марыля Верашчак, каля камняна якім быў выбіты крыж. 9 : 25 мы накіраваліся далей і падышлі да сядзібы Путкамераў. Менавіта тут з 1821 па 1853 гады пражывала Марыля Верашчака - Путкамер, разам са сваёй сям'ёй і прыслугай. Сядзіба і навакольныя гаспадарчыя пабудовы вельмі добра захаваліся і дзейнічаюць у нашыя часы. Напрыклад у самой сядзібе знаходзіцца сельскі дом культуры, работнікі якога  даглядаюць парк. Таму парк Больценікі , які заклала Марыля, знаходзіцца ў добрым стане. Тут у парку здымаліся  мастацкія  фільмы « Абеліск» ( па аповесці В.Быкава» і «Вангелія».  

 

       У 10.30 гадзін  мы наведалі вёску Бражэльцы , дзе жыла Марыля з 1853 года да сваёй смерці ў 1863 годзе. У нашыя часы сядзіба не захавалася. Парк які знаходзіўся ў Бражэльцах прыйшоў у заняпад і знаходзіцца ў запушчэнні. Па дарозе з Бражэльцаў мы завіталі на вопытную станцыю. Менавіта тут у Беняконях пачала развівацца Беларуская сельскагаспадарчая навука. У 1907-1908гадах у заходніх губернях былой царскай Расіі  прагрэсіўная частка агранамічных працаўнікоў выступала за неабходнасць правядзення паказальных доследаў ў сельскай гаспадарцы, каб шляхам укаранення іх вынікаў падняць дабрабыт сялянства. Вяліся пошукі прыдатнага тыповага зямельнага надзелу пад даследчае поле станцыі. У 1910 г. такі надзел быў знойдзен недалёка ад чыгуначнай станцыі Беняконіна землях, купленых у графа Путкамера. Адразу пачалася праца па планіраванне зямельнага надзелу, па ўзвядзенню жылых і гаспадарчых пабудоў.

Віленскае сельскагаспадарчае таварыства даручыла прафесару Вацлаву Ластоўскаму узначаліць вопытную станцыю. Зямельная плошча была невялікая – 15 гектараў. І ўсё ж дзякуючы энэргіі,арганізацыйным здольнасцям В.С.Ластоўскага навуковая працана станцыі была пастаўлена на належны узровень і аказалася дастаткова прадуктыўнай. Ужо ў першыя гады была развернута селекцыйная праца з азімым жытам і другімі сельскагаспадарчымі культурамі па вывядзенню найбольш устойлівых да неспрыяльных умоў ураджайных сартоў… У 1911 годзе шляхам індывідуальнага адбору была вылучана новая форма жыта, устойлівая супраць фузарыоза(снегавой цвілі) – хваробы, якая ў асобныя гады зніжала ураджай зярна. Гэта праца у далейшым прывяла да стварэння цудоўнага сорта жыта “Беняконскае”. У тыя часы на станцыі шырока развярнулася праца па вывучэнню эфектыўнасці удабрэнняў, а таксама па сортавывучэнню галоўнейшых сельскагаспадарчых культур.

 

Першая сусветная вайна ў 1914 годзе і акупацыя немцамі Віленскага края спыніла на некаторы час плённую навукова-даследчую працу. Але станцыя працягвала жыць дзякуючы мужнасці тэхніка Станіслава Іванавіча Войшніса, які ў цяжкіх умовах, калі тэрыторыя станцыі знаходзілася ў зоне ваенных дзеянняў, застаўся тут адзіным жыхаром і не пакідаў сваёй пасады. Праўда, маёмасць станцыі яму не удалося зберагчы. Але ён збярог самае каштоўнае – залаты фонд семяннога матэр’яла селекцыйнага узору. Дзякуючы гэтаму прафесар В.С.Ластоўскі, вярнуўшысяз эвакуацыі, адразу прыступіў да дальнейшай працы.

Многа зрабіў для станцыі яшчэ адзін патрыёт – Іосіф Болтраемеевіч Лісоўскі – тэхнік аддзела агратэхнікі. У гады Вялікай Айчыннай вайны, рызыкуя сваім жыццём, ён убярог ад фашысцкага рабавання значную частку маёмасці станцыі і бясцэнны клад – селекцыйныя узоры сямян зернавых і зернабабовых культур.

Праца, распачатая калісьці ў Беняконях, паспяхова была прадоўжана калектывам абласной сельскагаспадарчай даследчай станцыі. Адным з першых, хто прыняў эстафету навукі ў В.С.Ластоўскага, былі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны вучоныя – селекцыанеры А.М.Багамолаў і Г.С.Кананкоў. Працавітасць  і настойлівасць далі ім магчымасць стварыць некаторую колькасць новых сартоў. Так ў 1950годзе быў райаніраваны у Беларусі, затым у Літве новы сорт жыта “Беняконскае” і ўжо да 1964г. пасяўная плошча, занятая Беняконскім жытам, перавышала мільён гектараў. Гэты  сорт адыграў станоўчую ролю ў павышэнні ураджайнасці жыта ў рэспубліцы.

У 1960 годзе калектыў вопытнай станцыі адзначаў 50-годдзе сваёй установы. К гэтаму часу станцыя была пераведзена з Беняконь на больш магутную вытворчую базу ў Шчучын.

З 1961года на тэрыторыі былой станцыі адкрыта раённая туберкулёзная бальніца. У цяперашні час тут застаўся толькі адзін кабінет, які вядзе лячэбна-прафілактычную працу сярод насельніцтва па пераадоленню і прафілактыкі туберкулёзу. Сама бальніца была закрыта ў 2003годзе.

У 12.00 гадзін адправіліся у в. Падварышкі,дзе наведалі даўнюю сядзібу Рымшаў. Апошні

Уладальнік маёнтку ў Падварышках Рышард Керсноўскі успамінаў аб тым,што яго дзед пасля Першай сусветнай вайны знайшоў метэарыт,які захоўваўся у падварышскім парку. Пассля сляды мэтэарыта страціліся. 

У 12.30 гадзін група направілася ў в. Гайцюнішкі, зрабілі прывал і ў 13.35 гадзін прыбылі да дома-крэпасці у в. Гайцюнішкі.Дырэктар бальніцы,якая знаходзіцца ў доме-крэпасці Кудзян М.Г.правяла для нас экскурсію. Пасля наведвання в.Гайцюнішкі група ў 14.25 гадзін накіравалася

ў в.Беняконі. У 15.30 гадзін група прыбыла ў Беняконскую сярэднюю школу.На гэтым турыстычны паход па “залатым пярсцёнку Беняконскага краю” была завершана.                                                                             

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

            Вядома, у адным гістарычным нарысе нельга ахапіць усе падзеі мінулага, бо мінулае складаецца з маленькіх частачак, з тысячы лёсаў жыхароў. Кожны валун, кожнае дрэва памятае вельмі шмат, але яны не могуць раскрыць нам таямніцы такога, здаецца, далёкага часу. Але галоўнае, я лічу, гэта імкнуцца даведацца, раскрыць таямніцы, і тады, нават камяні, пад ціхі шэпт заблукаўшага ветру, раскажуць нам аб сустрэчах, аб неверагодных лёсах, аб смутку і радасці, раскажуць нашу гісторыю. А пасля, праз шмат гадоў, раскажуць і пра нас.

            Веды аб мінулым набліжаюць нас да яго, робяць мінулае блізкім і ўзбагачаюць нас пачуццём сувязі з нашай зямлёй, з нашым народам.  Рамантычныя сядзібы, цёплая родная зямля… Як многа значыць яна у жыцці кожнага, хто кранаецца яе. Гісторыя не павінна кануць у вечнасць. Яна заслугоўвае іншай долі.

            Падрыхтоўка да гісторыка-краязнаўчай экспедыцыі ў Воранаўскі раён рахтавалася на занятках краязнаўчага гуртка «Мой родны край». Вывучалася літаратура, распрацоўваўся план маршруту. Сама экскурсія такога тыпу вельмі складаная, гэта звязана перш за ўсё з пагранічнай зонай у якой знаходзяцца Беняконі, канчатковая кропка экскурсіі. Але дзякуючы нашым намаганням і кіраўніцтву Беняконскай школы, гэтую праблему мы пераадолелі. Турыстычная группа паспяхова справілася з пастаўленымі мэтамі і задачамі. У ходзе экспедыцыі вучнямі быў замацаваны тэарэтычны матэрыял на практычнай аснове. Матэрыял сабраны у час экспедыцыі вельмі дапамог нам у навукова – даследчай дзейнаці. Намі была распрацавана навукова-даследчая работа «Час.Падзеі.Людзі», куды быў уключаны багаты матэрыял экспедыцыі ў Беняконі.

    Дадзены маршрут турыстычнай экспедыцыйнай экскурсіі багаты на памятныя гістарычныя месцы. Экскурсія праводзілася  пешаходным маршрутам. Экскурсія праводзілася ў канцы мая.

 

Вынікі :

Распрацоўка праекта:

 

Вучні Беняконскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Гістарычныя сядзібы: шлях да адраджэння”. У сакавіку 2014 года ў школе быў створаны савет экспедыцыі, які вызначыў накірункі дзейнасці. Аб’ектам  даследавання стаў Больцініцкі сядзібна-прыродны комплекс. У экспедыцыі ўдзельнічалі вучні 6-11 класаў, класныя кіраўнікі, бацькі і СППС. Сярод вучняў 9-11 класаў быў праведзены конкурс на лепшы праект па ўдзелу ў акцыі. Параможцай стала вучаніца 11 класа Багдзевіч Дзіяна.

На этапе падрыхтоўкі была распрацавана анкета “Што я ведаю пра Больцініцкі сядзібна-прыродны комплекс”. Мэты анкетавання - вызначэнне выхаваўчага ўздзеяння  гісторыка-культурнага помніка на жыццё школьніка, адносіны бацькоў да праблемы захавання сядзібы Путкамераў. Вынікі праведзенай работы паказалі, што вучні і бацькі станоўча адносяцца да праблемы зберажэння гісторыка-культурнага помніка. Большасць анкетуемых зацікаўлены ў адраджэнні комплекса, прынялі ўдзел у распрацоўцы праекта па захаванні і выкарыстанні маёнтка. У школе быў створаны інфармацыйны стэнд “Больцініцкі сядзібна-прыродны комплекс”. Для яго стварэння выкарыстоўвалі матэрыялы літаратурна-гістарычнага музея Беняконскай школы, а таксама матэрыялы інавацыйнага праекта па краязнаўству. Створаны кансультатыўны пункт “Сядзіба Путкамераў: шлях з мінулага ў будучыню”. Яго ўзначальвала вучаніца 9 класа Буклярэвіч Галіна. Актыўны ўдзел прынялі вучні гуртка “Юны экскурсавод”. Былі праведзены экскурсіі для вучняў 6-11 класаў. У конкурсе малюнкаў “Сядзіба  Путкамераў – помнік гісторыі і культуры Беняконскага рэгіёна” прымалі ўдзел вучні 5-7 класаў. Лепшымі прызнаны работы  Сухоцкай Марты і Кісялеўскай Яны. У асноўным Больцініцкая сядзіба асацыіруецца ў вучняў з паэтам Адамам Міцкевічам, які наведаў маёнтак Путкамераў у 1822 г.

Вучні апісалі ў гістарычнай паслядоўнасці найбольш важныя старонкі гісторыі сядзібы. Сабраны значны матэрыял пра гістарычныя асобы, якія звязаны з гісторыяй комплекса:  А.Міцкевіча, Т.Зана, Я.Чачота, М.Верашчаку.  Быў сабраны матэрыял пра Станіслава Яна Путкамера, складзены радавод Путкамераў, пачата работа па збору матэрыяла пра апошніх ўладальнікаў Больцінік. Каб зацікавіць вучняў , бацькоў і  настаўнікаў праблемамі зберажэння Больцініцкага сядзібна-прыроднага комплексу, у школе пад кіраўніцтвам настаўніка Вусіка Уладзіміра Анатольевіча  была створана старонка на школьным сайце –

Вучні школы ўжо шмат гадоў праводзяць акцыі па добраўпарадкаванню гісторыка-культурнага помніка – сядзібы, парка, “Гаіка”. Акцыі праводзяцца пад дэвізам “Хто, калі не мы!”. У студзені 2014 г. у школе быў праведзены круглы стол “Больцініцкі сядзібна-паркавы комплекс: шлях з мінулага ў будучыню”.  На ім былі прапанаваны шляхі адраджэння сядзібы. Было прапанавана напрамкі работы скампанаваць  у 4 блокі: інфармацыйны - стварэнне старонкі пра комплекс на сайце школы, стварэнне відэафільмаў  і прэзентацый; музейна-экспазіцыйны - вяртанне дому яго сапраўднага выгляду, рэстаўрацыя. Ператварэнне сядзібы ў музей або культурны цэнтр - дом палякаў на Воранаўшчыне; трэці – блок пражывання, пераўтварэнне комплекса ў гасцініцу сямейнага тыпу; чацвёрты - паркавы комплекс - рэстаўрацыя і аднаўленне паркавага комплексу, воднага басейна.

Прынялі ўдзел  у раённым і занальным краязнаўчым конкурсе “Галасы гісторыі” з абаронай праекта. Былі створаны прэзентацыі, відэафільмы, прысвечаныя акцыі “Больцініцкі сядзібна - прыродны комплекс: шлях з мінулага ў будучае”.

       Аднак, мы памятаем  залатыя словы: “Хто калі не мы …” Ад нас залежыць, якім будзе наш край. Ад нашых намаганняў залежыць будучае не толькі гэтай сядзібы, але і будучы лёс нашай Радзімы.

Категория: Статьи | Добавил: VAV (08.01.2015)
Просмотров: 1471 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar