Главная » Статьи » Статьи

Аўтарская мадэль выхавання школьнікаў ў краязнаўчай дзейнасці.

                                           Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.

  1. Канцэпцыя выхаваўчай сістэмы школы.
  2. Праграма факультатыва “Воранавазнаўства”.
  3. План работы школьнага музея.
  4. Тэматыка экскурсій на базе школьнага музея.
  5. Праграмы гурткоў “Вытокі”, “Компас,” “ Адам Міцкевіч.Жыццё і дзейнасць”.
  6. Гульні-падарожжы па станцыях “Ведай свой край”.
  7. Цыклаграма ключавых спраў дзіцячых і юнацкіх грамадскіх аб’яднанняў.
  8. Праграма навуковага таварыства.

Тэхналогія: Сутнасць заключаецца ў сістэмным падыходзе да фарміравання асобы школьніка праз выхаванне любові да родных мясцін, Радзімы.

Базавая мадэль:

Супярэчнасць: паміж наяўнасцю багатай гістарычнай і культурнай спадчыны, традыцый мясцовага насельніцтва і адсутнасцю пераемнасці ў іх перадачы падрастаючаму пакаленню.

Вядучая ідэя: стварэнне і рэалізацыя гуманістычнай выхаваўчай сістэмы, заснаванай на прынцыпах прыарытэта агульначалавечых каштоўнасцей: свабоднага развіцця асобы, выхыванне грамадзянскасці і патрыятызму, беражлівых адносін да акружаючага свету, духоўнай культурнай спадчыны роднага краю.

                                                 Асабовая канцэпцыя:

  • ператварэнне школы ў цэнтр выхаваўчай работы ў мікрараёне;
  • фарміраванне асобы школьніка праз выхаванне любові да родных мясцін, Айчыны;
  • далучэнне вучняў да даследчай дзейнасці;
  • развіццё творчых здольнасцей і грамадскай актыўнасці ў ходзе правядзення пошукавай, экскурсійнай і культурна-асветніцкай работы на базе школьнага музея;
  • стварэнне сістэмы кіравання і вучобы педагагічнага калектыва, бацькоў па пытаннях выхавання дзяцей сродкамі краязнаўства.

 

Категория: Статьи | Добавил: VAV (08.01.2015)
Просмотров: 360 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar