Главная » 2015 » Январь » 8 » Выхаванне патрыятычных і грамадзянскіх пачуццяў сродкамі краязнаўства
14:33
Выхаванне патрыятычных і грамадзянскіх пачуццяў сродкамі краязнаўства

      Мы, педагогі Беняконскай СШ,  лічым, што выхаванне любові да Радзімы і фармираванне патрыятычных і грамадзянскіх якасцей асобы  павінны стаць вядучымі накірункамі дзейнасці ў вучэбна-выхаваўчай працы школы. Тут відавочныя магчымасці краязнаўчай дзейнасці, якая дазваляе выхоўваць патрыёта і грамадзяніна  на пэўных прыкладах, далучаць вучняў да вывучэння і захавання  культурнай спадчыны краіны і малой радзімы. Краязнаўства звяртае да мінулага, каб школьнікі, ведаючы свае карані, маглі быць годнымі сваіх продкаў. У Беняконскай сярэдняй  школе склалася сістэма краязнаўчай працы. У яе ўвайшлі ўласна краязнаўчы кампанент "Воранавазнаўства", краязнаўчы кампанент на ўроках гісторыі і грамадазнаўства, беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі і краязнаўчы кампанент у пазакласнай працы.

      Краязнаўчая работа актывізавалася ў час рэалізацыі інавацыйных праектаў па стварэнню мадэлі выхавання вучняў у працэсе краязнаўчай дзейнасці (2008-2011г.г.)  У выніку мэтанакіраванай працы калектыва вызначылася мадэль інавацыйнай дзейнасці школы. Комплексна-мэтавая праграма рэалізавалася ў 5 модулях: "Дзіцячы сад-школа", "Пачатковая школа", "Сярэдняя школа""Узаемадзеянне" і "Узаемападтрымка". У аснове вопыту працы  педагогаў над праблемай фарміравання патрыятызму вучняў ляжыць усведамленне аб тым, што вялікія магчымасці ў фармаванні ў вучняў патрыятычных поглядаў, перакананняў, свядомасці закладзены ў вучэбных прадметах гуманітарнага і прыродазнаўчага цыклаў. Настаўнікі гісторыі вядуць значную пазакласную працу па гісторыі, выкарыстаючы краязнаўчы матэрыял. Пад  кіраўніцтвам настаўнікаў вучнямі былі падрыхтаваны даследчыя  працы "Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Воранаўшчыны", "Генацыд габрэйскага насельніцтва".  Значную ролю ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці адыгрываюць тэмы "Культура Беларусі XIX - XX стст.". Пры вывучэнні тэмы настаўнікамі акцэнтуецца  ўвага на дасягненні культуры ў нашай мясцовасці, адбываецца азнаямленне вучняў з творчасцю А. Міцкевіча, С. Юндзіла,    Т. Нарбута, В. Шукевіча.          Выхаванне     патрыятызму, фарміраванне      актыўнай       грамадзянскай      пазіцыі,  экалагічнай самасвядомасці  ажыццяўляе на ўроках настаўнік геаграфіі. Нашы вучні даследуюць:  фізічнае забруджванне , якасць пітнай вады парушэнне глебавага пласта ў выніку падпалаў сухой травы. Мы лічым   мэтазгодным правядзенне інтэграваных урокаў (гісторыя Беларусі , беларуская літаратура, геаграфія, дапрызыўная падрыхтоўка). Гэтыя ўрокі  аб'ядноўваюцца тэмамі "Яны вызвалялі наш край", "Вялікая  Айчынная вайна ў гісторыі і лёсах людзей",           "Узнаўленне народнай гаспадаркі ў пасляваенныя гады",  "Афганістан- наша памяць і боль". Сумесная дзейнасць педагогаў-інаватараў і выхавальнікаў дзіцячага саду  ў модулі "Дзіцячы сад-школа". Ключавыя справы модуля: тэматычныя тыдні"Прыгажуня - веска", "Беларуская народная творчасць", "Прырода роднага краю", сумесныя святы, конкурсы (конкурс малюнкаў "Кахаю свой край", свята ўраджаю) праводзіліся сумесна педагогамі школы і выхавацелямі дзіцячага сада.  Дзейнасць педагогаў-інаватараў у модулі "Пачатковая школа" была накіраваная на фармаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму  праз выкарыстанне гульнявых тэхналогій. З навучэнцамі пачатковых класаў былі рэалізаваныя  міні-праекты "Мой бацькоўскі дом", "Мая малая радзіма" Асноўнымі задачамі дзейнасці ў модулі "Сярэдняя школа" было навучанне вучняў тэхніцы турызму, развіццё навыкаў пошукавай працы, арганізацыя экскурсійнай дзейнасці, выяўленне ўнікальнасці роднага боку ў гісторыі краіны, яго ролі ў развіцці культуры.

    Гісторыю Вараноўскага раёна навучэнцы 6-7 -ых класаў вывучалі на занятках факультатыўнага курсу "Воранавазнаўства".Курс быў уведзены ў 2001г.  як самастойны прадмет рэгіянальнага кампанента. Ён знаёміць навучэнцаў  з археалогіяй краю, гісторыяй населеных пунктаў, сацыяльна - эканамічным развіццём,  cа знакамітымі людзьмі, з культурай, традыцыямі і інш.

        Асновы пошукавай, турысцка-краязнаўчай працы навучэнцы 6  класа асвойвалі на занятках гуртка "Компас", а навучэнцы 5  класа знаёміліся з гістарычнай і культурнай спадчынай Беняконскага сельскага Савета на занятках гуртка "Вытокі".

Класныя калектывы 8  і 9 класаў, працуючы па праграмах "Спадчына" і "Крыніца", даследваюць унікальнасць гісторыі роднага краю ў гісторыі краіны. Навукова-даследчую дзейнасць ажыццяўляе вучнёўскае навуковае грамадства "Хранограф", якое аб'ядноўвае педагогаў і навучэнцаў 8-11- ых класаў у трох секцыях.Члены навуковага вучнёўскага грамадства станавіліся прызёрамі абласных і раённых навукова-практычных канферэнцый, якія праводзіліся ў гарадах Гродне, Слоніме, гарадскім пасёлку Радунь Вараноўскага раёна; занялі 3 месца ў раённым конкурсе "Галасы гісторыі", выступалі з вынікамі даследаванняў перад навучэнцамі і грамадскасцю, выкарысталі на ўроках і пазакласных мерапрыемствах прэзентацыі і відэафільмы па доследчай тэматыцы.Падчас рэалізацый праекта актывізавалася пошукавая праца навучэнцаў. У рамках падпраграм "Спадчына" і "Крыніца" навучэнцы 8  і 9 класаў ажыццяўлялі збор матэрыялаў, рыхтавалі прэзентацыі і відэафільмы па тэмах "Знакамітыя землякі мікрараёна" (аб У.Ластоўскім, М. Валосевічу), "Гэтыя людзі - выпускнікі нашай школы", "Ад сельскагаспадарчай станцыі Ластоўскага да аграгарадка", "Полацак - горад старажытны і малады". 

     Фармираванню цікавасці да культуры і гісторыі роднага боку спрыяла КТД да 210-й гадавіны з дня нараджэння А. Міцкевіча "Тут пакінуў я душы часцінку".У рамках тыдня краязнаўства праходзілі : віктарына "Бенякойны, Беняконі", інфармацыйныя гадзіны "Дзядуль, бабуль юнацтва ўспамін", канферэнцыі вучнёўскага таварыства.

Хутка заваявала папулярнасць навінка - правядзенне фестываля прэзентацый і відэакліпаў "Пазнай свой край". У мэтах удасканалення тэхнікі падрыхтоўкі відэаматэрыялаў створаны  гурток "Мір прэзентацыі і фільма".

        Вучні і настаўнікі ажыццяўлялі даследчую дзейнасць пры складанні маршрута "Сцяжынкай Міцкевіча", стваралі прэзентацыі і відэафільмы аб гістарычнай - культурнай спадчыне нашага краю: "Родныя месцы - Беняконі", "Даследчая станцыя В.Ластоўскага", "Сядзіба Путкамераў у в. Больценікі", “ Страчаны рай А. Міцкевіча”.

     Цэнтрам работы  па патрыятычнаму  выхаванню сродкамі краязнаўства становіцца  літаратурна-гістарычны музей школы, ў экспазіцыі якога  ўключаюцца краяведчыя матэрыялы аб гісторыі школы, культуры і побыце нашых продкаў, помніках гісторыі і культуры Беняконскага с/Савета . Ажыцяўляецца збор матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці.Ваўжынца Путкамера,гісторыі сядзібы Рымшаў у в.Падварышкі ( асабліва аб метэарыце,які знаходзіўся ў парку маёнтка). Кіраўнік музея выкарыстоўвае такія формы музейнай працы ,як     арганізацыя паходаў і экскурсій з мэтай папаўнення фондаў музея,падрыхтоўка і правядзенне канферэнцый, правядзенне  ўрокаў гісторыі, літаратуры; сустрэчы са знакамітымі людзьмі і былымі настаўнікамі школы.

     Праца ў модулі "Узаемадзеянне" дапамагла прыцягнуць бацькоўскую грамадскасць да працы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў у краязнаўчай дзейнасці. Правядзенне  бацькоўскіх  сходаў, лекторыяў, удзел бацькоў у класных і агульнашкольных мерапрыемствах  спрыяла пашырэнню краязнаўчай дзейнасці ў рэгіёне на аснове забеспячэння пераемнасці. Традыцыйна частку экскурсіі ў доме-крэпасці в.Гайцюнішкі праводзяць бацькі, а на маршруце "Сцяжынкай Міцкевіча" актыўна працуюць прадстаўнікі грамадскасці. Актыўна ўдзельнічаюць бацькі пачатковых класаў у КТД"Беларусь мая родная", аказваюць дапамогу ў зборы экспанатаў і матэрыялаў для школьнага музея. Фарміраванню грамадзянска-патрыятычнай самасвядомасці, заснаванага на любові да сваёй Радзімы, спрыяе ўдзел членаў ГА "БРСМ" у рэалізацыі праграмы "Пераемнасць пакаленняў".

     Рэалізацыя модуля "Узаемападтрымка" садзейнічала арганізацыі сумеснай дзейнасці на тэрыторыі сельскага Савета. Сумесна з СДК праводзіліся канцэрты да памятных дат гісторыі і культуры краіны. Навучэнцы і педагогі ўдзельнічалі ў правядзенні дзён вёскі. Школьнікі з'яўляюцца ўдзельнікамі гурткоў "Натхненне" і "Вакальны гурток", якія дзейнічаюць у дамах  культуры ў в. Беняконі і Больценікі.

     Школа назірае за  помнікамі культуры, размешчанымі на тэрыторыі гаспадарак: паркам і гаем у в. Больценікі, паркам у в.Падварышкі.

     Актывізавалася краязнаўчая праца ў мікрараёне школы. Прадстаўнікі шэфскіх гаспадарак аказвалі дапамогу ў вывучэнні гісторыі РСУП "Беняконскі" і СПК "Эліт-Агра", аказалі спонсарскую падтрымку школе ў набыцці мультымедыйнага цэнтра і рэканструкцыі краязнаўчага музея школы. Сабраны навучэнцамі матэрыял афармляецца ў выглядзе экспазіцый, фотаальбомаў, відэа- і аўдыаматэрыялаў.

     Такім чынам, можна адзначыць выніковасць працы :

     Падчас сумеснай краязнаўчай працы складаецца практыка адукацыйнага працэсу, звязанага з клопатам аб захаванні спадчыны і традыцый, ажыццяўляецца фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці, здольнасці да самавыхавання і самаразвіцця.

     Вялікія магчымасці для падвышэння цікавасці ўдзельнікаў праекта да гісторыі сваёй радзімы, паглыбленню краязнаўчых ведаў і ўменняў, самарэалізацыі навучэнцаў уяўляе арганізацыя разнастайных відаў дзейнасці, выкарыстанне індывідуальных, групавых і масавых формаў працы. Пошукава-даследчая, экскурсійная і інфармацыйная праца з мэтай узбагачэння асяроддзя развіцця навучэнцаў праводзіцца ва ўзаемадзеянні з сацыяльнымі партнёрамі школы.

     Створаная ў школе  сістэма метадычнай вучобы педагогаў-інаватараў, педкалектыва па данай тэматыцы спрыяла развіццю прафесійнай кампетэнтнасці ўсіх удзельнікаў праекта і павышэнню іх інавацыйнай культуры.

Грышко Р.І.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1.Гришко,Р.И.Реализация проекта «Внедрение авторской модели воспитания

школьников в процессе краеведческой деятельности»//Адукацыя і выхаванне.-

 № 3.-2009.-с.23-27

2.Грэчка, Ігар. Каля помніка Мінуламу і Надзеі // Настаўніцкая газета.- № 5, 2009

3.Кивлюк, Л.А. Школа агрогородка как центр воспитательной и социокультурной  деятельности в сельском регионе.- Гродно: Изд-во ГУО « Гродненский областной институт развития образования»,2010.-с.69-84

4.Пушненков, В.Ф.Адрес « Хронографа»-Бенякони//Воранаўская газета.-№ 26, 2009

Просмотров: 6358 | Добавил: VAV | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar