Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
- Канцэпцыя выхаваўчай сістэмы школы.
- Праграма факультатыва “Воранавазнаўства”.
- План работы школьнага музея.
- Тэматыка экскурсій на базе школьнага музея.
- Праграмы гурткоў “Вытокі”, “Компас,” “ Адам Міцкевіч.Жыццё і дзейнасць”.
- Гульні-падарожжы па станцыях “Ведай свой край”.
- Цыклаграма ключавых спраў дзіцячых і юнацкіх грамадскіх аб’яднанняў.
- Праграма навуковага таварыства.
Тэхналогія: Сутнасць заключаецца ў сістэмным падыходзе да фарміравання асобы школьніка праз выхаванне любові да родных мясцін, Радзімы.
Базавая мадэль:
Супярэчнасць: паміж наяўнасцю багатай гістарычнай і культурнай спадчыны, традыцый мясцовага насельніцтва і адсутнасцю пераемнасці ў іх перадачы падрастаючаму пакаленню.
Вядучая ідэя: стварэнне і рэалізацыя гуманістычнай выхаваўчай сістэмы, заснаванай на прынцыпах прыарытэта агульначалавечых каштоўнасцей: свабоднага развіцця асобы, выхыванне грамадзянскасці і патрыятызму, беражлівых адносін да акружаючага свету, духоўнай культурнай спадчыны роднага краю.
Асабовая канцэпцыя:
- ператварэнне школы ў цэнтр выхаваўчай работы ў мікрараёне;
- фарміраванне асобы школьніка праз выхаванне любові да родных мясцін, Айчыны;
- далучэнне вучняў да даследчай дзейнасці;
- развіццё творчых здольнасцей і грамадскай актыўнасці ў ходзе правядзення пошукавай, экскурсійнай і культурна-асветніцкай работы на базе школьнага музея;
- стварэнне сістэмы кіравання і вучобы педагагічнага калектыва, бацькоў па пытаннях выхавання дзяцей сродкамі краязнаўства.
|